Перайсці да зместу

Вянок (1927)/У зачарованым царстве/Чуеш гул…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
∗ Вы, хто любіце натрапіць… ∗ Чуеш гул…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
Возера
Іншыя публікацыі гэтага твора: Чуеш гул? — Гэта сумны, маркотны лясун…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Малюнкі і сьпевы.

Этотъ листокъ, что изсохъ и свалился,
Золотомъ вѣчнымъ горитъ въ пѣснопѣньи.
А. Фетъ.

Нізка вершаў: „У зачарованым царстве“.

O voi, ch’avete gl’intelletti sani
Mirate la dottrina, che s’asconde
Sotto’l velame degli versi strani.

Dante. Inf. IX.

∗        ∗

Чуеш гул? — Гэта сумны, маркотны лясун
Пачынае няголасна граць:
Пад рукамі яго, разважаючы сум,
Быццам тысячы крэпка нацягнутых струн,
Тонкаствольныя сосны зьвіняць.

І ці трэба казаць, чаму сьціхла рака,
Не шасьцяць у палёх каласы
І аб чым шапаціць галасок вецярка,
Што зіяе-дрыжыць на лісьцёх лазьняка:
Кроплі сьлёз, ці халоднай расы?

1910