Перайсці да зместу

Вянок (1927)/У зачарованым царстве/Цёплы вечар, ціхі вецер…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
∗ Блішчыць у небе зор пасеў… ∗ Цёплы вечар, ціхі вецер…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
∗ Добрай ночы, зара-зараніца…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Цёплы вечар, ціхі вецер, сьвежы стог…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗        ∗

Цёплы вечар, ціхі вецер, сьвежы стог —
Улажылі спаць мяне вы на зямлі.
Не ўстае стаўпом пыл сьветлы ўздоўж дарог,
Ў небе месяца праглянуў бледны рог,
Ў небе ціха зоркі расцьвілі.

Заварожаны вячэрняй цішынёй —
Я ня цямлю, дзе рука, дзе галава;
Бачу я, з прыродай зьліўшыся душой,
Як дрыжаць ад ветру зоркі нада мной,
Чую ўцішы, як расьце трава.