Перайсці да зместу

Вянок (1927)/У зачарованым царстве/Прывет табе, жыцьцё на волі…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Возера ∗ Прывет табе, жыцьцё на волі…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
∗ Блішчыць у небе зор пасеў…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Прывет табе, жыцьцё на волі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Оглянись — и міръ вседневный
Многоцвѣтенъ и чудесенъ.
А. Фетъ.

Прывет табе, жыцьцё на волі!
Над галавой — дубоў павець,
Віднеюць неба, горы, поле
Праз лісьцяў сець.

Лахмоцьці ценяў на палянах,
Схаваўшы золата, ляжаць;
Яго слаі з-пад дзір парваных
Аж зіхацяць.

А к ночы свой чырвоны веер
У небе сонца разьвярне,
І разварушаны ім вецер
Удаль памкне.

Калі-жа пабляднее золак
І цёмнай зробіцца вада, —
Зазьзяе серабром іголак
Зор грамада.

І роўна мілымі зрабіцца
Здалеюць яркі бліск і дзень,
Той дзень, што мае нарадзіцца,
І зьнікшы дзень.