Перайсці да зместу

Вянок (1927)/Старая спадчына/Тэрціны

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Октава (Як моцны рэактыў…) Тэрціны (Ёсьць чары у забытым, старадаўным)
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
Грамада зорак „Карона“
Іншыя публікацыі гэтага твора: Тэрцыны (Багдановіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ТЭРЦІНЫ.

Ёсьць чары у забытым, старадаўным;
Прыемна нам сталецьцяў пыл страхнуць,
Пажыць мінулым — гэткім мудрым, слаўным, —

Быцьцё дзядоў у смутку ўспамянуць.
Мы сквапна цягнемся к старым поэтам,
Каб хоць душой у прошлым патануць.

І вось зьвярнуўся я к рондо, сонэтам,
І бліснуў ярка верш пануры мой:
Як месяц зіхаціць адбітым сьветам.

Так вершы зьзяюць даўніх форм красой!