Перайсці да зместу

Вянок (1927)/Старая спадчына/З Крымскага

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Грамада зорак „Карона“ З Крымскага
Верш
Аўтар: Агатангел Крымскі
1927 год
Арыгінальная назва: Сліз!.. Сліз!..
Пераклад: Максім Багдановіч
З Чарняўскага
Іншыя публікацыі гэтага твора: Кажуць людзі, быццам, творачы мужчыну…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З КРЫМСКАГА.
(Пераклад з украінскай мовы).

Кажуць людзі, быццам, творачы мужчыну,
Бог зрасіў вадою высахшую гліну.
Але чорт падкраўся; выціснуўшы воду,
Падмяшаў ён сьлёзы ў нашую прыроду.

Нудзяць нас праз тое цягам смуткі, жалі,
І адзін ратунак, каб яны маўчалі —
Выплакаць іх шчыра, голасна ці ціха,
Каб з сьлязамі разам вылілася ліха.

Ох, мне з гэтым лекам ачуняці трудна,
Сьлёзаў я ня маю, а ў душы так нудна.
Ўжо яна згарэла, а ня плачуць вочы,
Ўжо самлела сэрца, а плакаць ня хоча.