Перайсці да зместу

Вянок (1927)/Места/На глухіх вулках — ноч глухая…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
∗ За дахамі места… ∗ На глухіх вулках — ноч глухая…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
Завіруха
Іншыя публікацыі гэтага твора: На глухіх вулках — ноч глухая…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗        ∗

На глухіх вулках — ноч глухая,
Няменш глухі людзкі натоўп.
Дык хто-ж пачуе, як сьпявае,
Як стогне тэлеграфны стоўп?

І места, дзе няма прастору
Дзеля прыроды буйных сіл,
Прабіла сьцежку мору гора
Палёў, лясоў, капцоў магіл.

Палёў, дзе круціць завіруха,
Ўзрываючы халодны сьнег,
Палёў, дзе ўсё бушуе глуха,
Дзе чутна разам стогн і сьмех!

І вось той гул мне ў душу ўліўся
Гудзі, гудзі, дрыжачы дрот!
Ўвесь бледны, млосны прыхіліўся
Я ля ліхтарні да варот.