Перайсці да зместу

Вянок (1927)/Згукі Бацькаўшчыны/Ўся ў сьлязах дзяўчына…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Досі ўжо працы ∗ Ўся ў сьлязах дзяўчына…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
∗ Сумна мне…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ўся ў сьлязах, дзяўчына…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Нізка вершаў „Згукі бацькаўшчыны“.


∗        ∗

Ўся ў сьлязах дзяўчына
Хіліцца да тына.
Поруч з ёю пад расою
Зіхаціць шыпшына.

Вецер павявае
І расу страхае
Ой, напэўна і дзяўчына
Лек на сьлёзы мае.

Адгадайце-ж, людзі,
Хто страхаць іх будзе
І чаму ён, жоўтадзюбы,
Аж дасюль марудзе?