Перайсці да зместу

Вянок (1927)/Думы/Песьняру

З пляцоўкі Вікікрыніцы
∗ Сьвяча бліскучая зіяе… Песьняру
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
Уступ
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьняру (Багдановіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕСЬНЯРУ.

Ведай, брат малады, што ў грудзях у людзей
Сэрцы цьвёрдыя, быццам з каменьня.
Разаб’ецца аб іх слабы верш заўсягды,
Ня збудзіўшы сьвятога сумленьня.

Трэба з сталі каваць, гартаваць гібкі верш,
Абрабіць яго трэба з цярпеньнем.
Як ударыш ты ім, — ён як звон зазьвініць,
Брызнуць іскры з халодных каменьняў.