Перайсці да зместу

Вянок (1927)/Думы/Зразаюць галіны таполі адну за адной…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
∗ Кінь вечны плач свой аб старонцы… ∗ Зразаюць галіны таполі адну за адной…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
∗ Рушымся, брацьця…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зразаюць галіны таполі адну за адной…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗        ∗

Зразаюць галіны таполі адну за адной…
Бяз скаргі яны на зямлю чарадою лажацца,
Бо сьмерць іх патрэбна, каб дзерава новай вясной
Магло-бы хутчэй разьвівацца.

Таварышы-брацьця! Калі наша родзіна-маць
Ў змаганьні з нядоляй патраціць апошнія сілы, —
Ці хваце нам духу ў час гэты жыцьцё ёй аддаць,
Бяз скаргі легчы ў магілы?!