Перайсці да зместу

Вянок (1914)/У зачараваным царстві/Плакало лето зямлю пакідаючы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сомнамбул ⁂ Плакало лето зямлю пакідаючы
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
⁂ Дзесь у хмарах жывуць павукі…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Плакала лета, зямлю пакідаючы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗                    ∗

Цвҍты осенніе милҍй
Роскошныхъ первенцевъ полей.
А. Пушкинъ.[1]

Плакало лета, зямлю пакідаючы;
Ціха ліліся сьлязінкі на поле,
Але прыгожаю восеньню яснаю
Там, дзе упалі яны, вырасталі
Кветкі асеньніе, кветкі, ўспаённые
Тугаю, горэм, сьлязінкамі лета. —
Кветкі асеньніе, родные, бледные!
Вырасьлі вы, каб ураз жэ і згінуць.
Можэ таму-то душа надарваная
Гэтак любоўна вянок з вас сплетае.



  1. Па-беларуску (Вікікрыніцы ):
    Кветкі восеньскія мілейшыя
    Раскошных першанцаў палёў
    А. Пушкін.