Перайсці да зместу

Вянок (1914)/Старая Беларусь/Безнадзейнасьць

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Слуцкіе ткачыхі Безнадзейнасьць
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
⁂ Ціхі вечэр, зьнікнула сьпякота…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Безнадзейнасьць (Багдановіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БЕЗНАДЗЕЙНАСЬЦЬ.

Скарына, доктар лекарскіх навук,
У доўгай опратцы на вежы сочыць зоры.
Яны спрыяюць! Час! З рухавых рук
Скарыны пье адвар пан земскі пісар хворы.
І ўраз пабачыў ён, што ізумруд
Ў пярсьцёнку залатым на пальцы штось імгліцца,
Што блеску ў ім німа… І з болем: тут
Ён зразумеў, што ўжо к жыцьцю не вараціцца.