Вянок (1914)/Згукі Бацькоўшчыны/Ян і маці

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ Не кувай ты шэрая зязюля Ян і маці
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
⁂ Сэрцэ ные…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ян і маці.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЯН І МАЦІ.

Ты cтамілася, змарнела, сьлёз праліла рэчку.
Што-ж, пастаў прэд абразамі, запаліўшы, сьвечку:
Мо паможэ Яну гэты сьвет і пацер cловы…
Асьвяціла сьвечка з воску хлопца твар васковы
Тае воск і ў ніз ціхутка капелькі сцекаюць,
А ў вачах збалелых Яна сьлёзы праступаюць.
Сьвечка сьвеціць, сьвечка зьяе, свечка дагарае,
І ў панурай, цеснай хаці хлопец памірае.
Ой, ня век жэ сьвечцы тонкай зіхацець, гарэці.
Дагарыць яна і знікне, як і ўсё на сьвеці…