Перайсці да зместу

Вянок (1914)/Згукі Бацькоўшчыны/Уся ў сьлезах дзяўчына…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Досі ўжо працы ⁂ Уся ў сьлезах дзяўчына…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
⁂ Сумна мне…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ўся ў сьлязах, дзяўчына…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Нізка вершоу „Згукі бацькоушчыны“.

* * *

Ўся ў сьлезах, дзяўчына
Хіліцца да тына.
Поруч з ёю пад расою
Зіхаціць шыпшына.

Вецер павевае
І расу страхае
Ой, напэўна і дзяўчына
Лек на сьлёзы мае.

Адгадайце-ж, людзі,
Хто страхаць іх будзе
І чаму ён, жоўтадзюбы,
Аж дасюль марудзе?