Перайсці да зместу

Вянок (1914)/Вольные думы/Вы, панове, пазіраеце далёка…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ Вы кажэце мне, што душа у паэта… ⁂ Вы, панове, пазіраеце далёка…
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1914 год
⁂ Мы доўга плылі ў бурным моры…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вы, панове, пазіраеце далёка…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Вы, панове, пазіраеце далёка,
Ў блеску сонца з вялізарных плеч народных,
Але святло крые шмат чаго ад вока:—
Днём не бачыце Вы зорак пуцеводных.

Загляніце жэ, будзь ласка, Вы у студню:
Ўжо даўно яна счарнела і згнівае,
Але дно яе і ў ночы і ў палудню
У вадзе люстранай зоры адбівае.

К тым, каго жыцьцё заціснуло глыбока
Ўніз, у норы падзямельные пад Вамі,
Вы, панове, хоць і бачыце далёка,
Загляніце ў душы—студні са сьлезамі.