Вязень (Пушкін/Глебка)
Выгляд
Вязень Верш Аўтар: Аляксандр Пушкін Пераклад: Пятро Глебка Крыніца: knihi.com |
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вязень (Пушкін). |
Сяджу я за кратамі вязнем гады.
Узрослы ў няволі арол малады —
Мой сумны таварыш — махае крылом,
Крывавую ежу дзяўбе пад акном.
Дзяўбе і кідае, глядзіць у акно,
Нібы ён са мною задумаў адно;
Заве мяне зіркам і крыкам сваім
І вымавіць хоча: «давай паляцім!
Мы вольныя птахі; пара, брат, пара!
Туды, дзе за хмарай бялее гара,
Туды, дзе блакітнага мора прастор,
Туды, дзе гуляюць... арлы ды віхор!..»
1822