Перайсці да зместу

Вязанка (1903)/Што думае Янка, вязучы дровы у горадъ

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сиверъ Што думае Янка, вязучы дровы у горадъ
Верш
Аўтар: Янка Лучына
1903 год
Горсць пшаницы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Што думае Янка, везучы дровы ў горад.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Што думае Янка, вязучы дровы у горадъ.

Отъ и свята, отъ каляды,
На марози скрыпяць санки…
Ўси на све̄ци святку рады,
Ўсюды пе̄сьни и гулянки.
Скачуць хлопцы и дзяўчата,
А гарэлки пъюць чы мала?!
Адно слова—ўсюды свята.
Ну! кабыла, чаго стала?!
Чаго стала?!… скажешъ—цяжка,
Ды й ня надтажъ ты и сыта.
А мне̄-жъ легка?… глядзь, сярмяжка
Стара… рвана… ве̄трамъ шыта…
Стаў крапчей марозъ ка святу,
Ось и зорка заблискала.
Хоць скарэй бы мне ў хату.
Ну! кабыла! чаго стала?!
Дроў у ме̄сци многа трэба
И цана-жъ на нихъ сярдзита,
Прадамъ дровы—куплю жыта.
Отъ и лезу зъ цяжкимъ возамъ,
Якъ бяда ў каркъ пагнала
Такимъ лихамъ ды й марозамъ!…
Ну, кабыла, чаго стала?!
Адагрэцца-бъ у карчомцы,
На дарогу стукнуць чарку…
Дыкъ я виненъ грошы Шлёмцы,
Кабъ ня даў часамъ па карку!
Ой ты, доля!… ў гэту пору,
Якъ мяне ды ты прабрала!…
Ну, кабыла! Ну, на гору!
Кабъ ты здохла, чаго стала?!