Перайсці да зместу

Вызнаньне

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Герою на разьвітаньне
Верш
Аўтар: Міхась Ганько
1944 год
Крыніца: Часопіс «Жыве Беларусь!» (Менск), 1944, № 1 (7), студзень
Верш быў падпісаны псэўданімам «В. Аганёк».

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Герою на разьвітаньне


— Скажы мне, хто ты, мой юнача?
— Я Беларусі-Маці сын.
— Які твой край?
— Радзіма наша
вялікая,
багатая
й прыгожая, як вокам кінь!
— А дзе яна, скажы, юнача?
— Ад Беластоку да Смаленску!
— Дзе дома ты?
— Дзе мова наша
красуецца
і чуецца
ад вёсак — па сталіцу Менск!
— Каго кахаеш, мой юнача?
— Найбольш кахаю свой народ.
— Чаму?
— Па ім душа мне плача,
а плачу я,
як бачу я,
што ў путах з роду ён у род!..
— Што-ж мусіш знаць ты, мой юнача?
— Што працаваць, змагацца трэ’!
— За што?
— За будучыню нашу,
свабодную
й пагодную!
Перамагу — бо моц у мне!
— Які штандар твой, мой юнача?
— То бел-чырвона-белы сьцяг.
— А знак?
— Пагоня, гордасьць наша, —
князёўская,
крывіцкая,—
то сьветлы ў будучыню шлях!
— Што прысягнуў ты, мой юнача?
— Аж да магілы верным быць!
— Каму?
— Краіне-Маці нашай:
яе я век
на ганьбу, зьдзек
ня дам, бо ў путах — лепш ня жыць!
— У што ты верыш, мой юнача?
— Што несьмяротны мой народ!
— А ты?
— Як лёс ісьці мне скажа
героем стаць,
і шкадаваць
жыцьця ня буду за народ!


В. Аганёк.