Выведзьце, жаночкі…
Выгляд
Выведзьце, жаночкі… Песня Аўтар: Ян Чачот Крыніца: http://bk.knihi.com/cacot/cacot5.html |
Выведзьце, жаночкі,
З карчмы мужыкоў;
Вазьміце за рукаў,
Скажыце: дамоў!1
Дзеткі без хлеба
Плачуць і крычаць;
Волікі гукаюць
Авечкі мычаць.
Конік пад карчмою
Ўвесь дзень стаіць;
Ніхто яму не даў
Ані есць, ні піць.
Ты адзін міленькі
Ўсё ў карчме прапіў;
Жонку, і дзетачкі,
І хату забыў!