Перайсці да зместу

Выбраныя вершы (Чарот, 1925)/На розныя тэмы/Балотам сьнежным праз сасоньнік

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Засьпявай быльлём мяжа… Балотам сьнежным праз сасоньнік
Верш
Аўтар: Міхась Чарот
1925 год
Іншыя публікацыі гэтага твора: Балотам сьнежным праз сасоньнік

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БАЛОТАМ СЬНЕЖНЫМ ПРАЗ
САСОНЬНІК

Балотам сьнежным праз сасоньнік,
Які смалёвым пахам вабіць,
Прастор балот зімою соннай
Люблю санямі разухабіць.

Люблю, як кусьцік нізкарослы,
Калі з саней назад паглянеш,
Нібы, адкінуўшы ён вёслы
Плыве на белым акіяне.

Пакуты стог люблю аб‘ехаць,
Сьляды наўкол зрабіць палозьзем,
І сена выскубнуўшы вехаць,
Люблю раськідаць па дарозе.

Люблю, як санкі мчацца з плачам
Пісклявы гымн зіме заводзяць,
А конь падкуты чортам скача,
Нібы па шкле, па гладкім лёдзе.

Люблю закутацца кажухам
Згайсаць ад меж да меж краіну,
І крыкнуць гучна завірухам,
Што ў хвалях белых не загіну.

І зноў ляцець… Дуга хай звоніць,
Пакуль конь лейцы не аслабіць…
Прастор балот зімою соннай
Люблю санямі разухабіць…

25 сьнежня 1922 г.