Перайсці да зместу

Выбраныя вершы (Чарот, 1925)/Комсамолія/Вёска дрэмле…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Комсамолія 1. Вёска дрэмле…
Верш
Аўтар: Міхась Чарот
1925 год
2. Ночка, ночка…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КОМСАМОЛІЯ

1.

Вёска дрэмле… Вечар ліпнёвы…
Толькі вуліцы звонкі сьмех…
У лапці абуты з ліп новых
Едуць яны на начлег.

Сьвіткі зрэбны… палатаны…
Але хлопцы — проста душа!
Гора бачылі шмат яны…
— Гэй, паганяй! Шырай шаг!

І заляскалі коняй капыты,
Дарогу друкуе сто ног…
Месяц плача хмаркай закрыты —
Угнацца за імі ня мог.

Вось паляна — коньмі стрыножана…
Вогнішча! Песьні! Сьмех!
Толькі лес шэпча трывожна
Дзіўны сказ пра новы начлег.