Перайсці да зместу

Выбраныя вершы (Хадыка, 1932)/Мы моцныя строфы складаем

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сталёвыя хвальбоны Мы моцныя строфы складаем
Верш
Аўтар: Уладзімір Хадыка
1932 год

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МЫ МОЦНЫЯ СТРОФЫ СКЛАДАЕМ.

Мы моцныя строфы складаем,
Сьпяваем мы новаму шчыра.
На роспач старэчаму гаю
Бярэзьнік жалезны ўжо вырас.

На рупных прасьветленых кручах
Няхілкія звоняць галіны…
Народжаны ў былях балючых
Павінен у былях загінуць.

Ёсьць думкі — гарачыя коні,
Ёсьць мары — празрыстая кволасьць.
На родным і блізкім усхоне
Заціх нявыразьлівы голас.

Што выцьвіце сёлета ў далях,
На лета даліны ўгноіць…
Адбілася ў срэбных крышталях
І сэрца — такое дурное.

Яго я вясновасьцю ўшчуні,
Пайшоў пад узгорак кашлаты:
Пасуцца на шоўкавай руні
Кусты і мужыцкія хаты.

На злосьць недарэчным пасквілям
Я стаў да ўлюбёнага ў профіль.
Настрой, што пачуцьці злавілі,
Кладу ў колёрытныя строфы.

Кажу я прызначанай любай,
Адчуўшы на сэрцы ўрачыстасьць —
Што ў снох, калі безвач мы любім,
Разойдзецца прыкрая мглістасьць.

На насму навеяных згадак.
Спадае сінявы дагараньне…
Хай шаціі чорнай спагада
Тады аб варожасьці зманіць.

Мы скажам, што ведаем самі
Нязнойдзеных сьцежак айчыну.
Ўраджайнымі дні каласамі
З палёў пераймаюць машыну.

Ў вясновых прэлюдыях глеба
Бярозавым сочыцца сокам…
І нам надзвычайна ганебна
Наступнае славіць далёкім.

І нам, калі праца ў краіне,
Пісацца у лірнікі годзе, —
Каб сьпеў на надземным трампліне
Ня мог затрымацца ніводзін.

Запал згуртаваны i дружны
Цяжкое, упартае зьдзейсьніць.
Патрэбны імклівасьці мужнай
І мужныя думкі і песьні.