Перайсці да зместу

Выбраныя вершы (Хадыка, 1932)/Бой пераможных рат

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Над драпежнаю чарадою Бой пераможных рат
Верш
Аўтар: Уладзімір Хадыка
1932 год
Край узрос
Іншыя публікацыі гэтага твора: Бой пераможных рат.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БОЙ ПЕРАМОЖНЫХ РАТ.

Белы пушысты сьнег
Лёг на каменны брук.
Жвавы настрой прабег,
Кінуў глыбінны гук.

Песьню, душа, заві,
Словы гучаць прымусь!
Жарам жывой крыві
Мой барабаніць пульс.

Бой пераможных рат
Горды мой крок адчуў.
Слаўны заняць насад
Ў рытміцы дзён хачу.

Хай пераймаць запал
Будзе нязграбны сказ,
Хай сухавейны шал
Сыпле пяском абраз,

Хай (на пусты канец) —
Радаваць дым дасуж —
Сьмехам мой сьлед пратне
Гонар грашовых душ, —

Хмараю злосьць схілю,
Змыю з дарог смугу.
Што аджыло — спалю,
Што не пасяг — змагу.

Слоты апошні хліп
Цэдзяць бяроз гукі…
Поля іржавы рып
Выйшлі сагнаць гудкі.

Трубіць зару паход
Ў мора агністых стром.
Новы дыміць завод,
Высіцца новы дом…

Праца цяжкіх патуг
Мае каштоўны плён.
Слаўлю адзіны рух
Да колектыўных дзён.

Слаўлю я хорам зор
Генія дзіўных зьмен.
Дбайна вядзе дазор
Гама жывых сырэн.

Тварам зямлі прабег
Клопат рабочых рук…
.........
Белы пушысты сьнег
Лёг на каменны брук.