Перайсці да зместу

Вунь бярэзнік на нагорку

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Вунь бярэзнік на нагорку
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
Крыніца: http://biadulia.ru/stories/178.htm

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Вунь бярэзнік на нагорку.
Ён па сонцы беліць шоўкі.
І кудзерцамі ў расе,
Нібы хлопчык, ён трасе.
Вунь ручай звініць дукатам,
Сустракаецца ён з братам —
3 ручайком пяе другім
Небу, сонейку свой гімн.
Вунь на полі рунь рунявіць.
А пад полем ветрык жвавы.
Ад мяжы і да мяжы
Ветрык конікам бяжыць.
Вунь, глядзі, пасецца цёлка.
Хлопчык выразаў свісцёлку.
Да бярозкі ён прынік,
П’е салодкі сакавік.