Во з-пад лесу, лесу цёмнага…
Выгляд
Во з-пад лесу, лесу цёмнага… Песня Аўтар: нар. Крыніца: http://knihi.com/Bielaruskija_narodnyja_piesni/Vo_z-pad_lesu,_lesu_ciomnaha.html |
Во з-пад лесу, лесу цёмнага,
Во з-пад гайку зялёнага,
А ўзнімаліся непагодачкі,
А ўзнімаліся два стадачкі:
Перша стада лебядзінае,
А другое стада гусінае,
А за імі шэры лебедзь ляцеў.
— Ах вы, гусі, ах вы, шэрыя,
Ах вы, гусі белакрылыя!
Ці не прыблудзілася наша лябёдка к вам?
Ці не прыблудзілася наша шэрая к вам?
— Не сама ж яна прыблудзілася к нам:
Прынеслі яе шуры-буры,
Шуры-буры, дробныя дажджы.
— Вы, сваточкі-галубочкі,
Ці не прылучылася наша сястрыца к вам?
— Не сама ж яна прылучылася к нам:
Прывязлі яе коні добрыя,
Коні добры, усё малойчыкавы.