Вось таму…
Выгляд
Вось таму… Верш Аўтар: Юрка Лявонны 1928 |
Вось таму
і ў радкох
насталёваных
Асядае часамі
іржа,
Што ня можна
пачуцьці жаць,
Дзе ‘шчэ нэрвы —
не
загартованы…
…Вось таму
і кажу
так глыбока
(І кажу — так,
здаецца,
ня першы):
Калі кругавід
не шырокі —
Не пішыце
ні прозай,
ні вершамі!..