Вось так і цяпер я пішу (Шаўчэнка/Глебка)
Выгляд
Вось так і цяпер я пішу Верш Аўтар: Тарас Шаўчэнка Пераклад: Пятро Глебка |
- Прывыкне, кажуць, сабака за возам бегчы, дык бяжыць і за саньмі.
Вось так і я цяпер пішу:
Паперу толькі марна трачу…
Было-ж! Далібог-жа, не брашу!
Успомню што, ці што пабачу,
Дык так утну, ажно заплачу…
І нібы сам пералячу
Хоць на гадзіну на Ўкраіну;
На родную ўзгляну зямлю,
І як дабро каму зраблю,
Так люба сэрца адпачыне.
Калі-б сказаць, што не люблю,
Што я Ўкраіну забываю,
Або здрадлівых праклінаю
За тое, што цяпер цярплю, -
Дальбог, браточкі, прабачаю
І літасцівага малю,
Каб чым не ўспомнілі нягожым;
Хоць я вам крыўды не рабіў,
Ды ўсё-ж такі між вамі жыў,
Дык штось і засталося, можа
Орская крэпасць, 1847