Вось мая мэта...

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Вось мая мэта...
Верш
Аўтар: Міхась Васілёк
1926
Крыніца: Вершы. - 1973. — с. 38

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Не гавары мне, што грудзі збалелыя
Родзяць убогія думкі нясмелыя,--
Не гавары!

Глянь, як іграе вясна пералівамі,
Песню калыша над роднымі нівамі,--
Глянь на зары!

Хочацца выйсці хутчэй на дарогу,
Выйсці са сцягам, пад гімн перамогі
Клікаць яе.

Вось мая мэта, жаданні імклівыя,
Шчырага сэрца пачуцці праўдзівыя --
Думкі мае…

1926