Перайсці да зместу

Вольная Беларусь (газета)/1917/36/Салдацкая песьня

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Да Беларусі Салдацкая песьня
Верш
Аўтар: Леапольд Родзевіч
1917 год
Крыніца: Часопіс «Вольная Беларусь», № 36, 31 сьнежня 1917 г., б. 4
Іншыя публікацыі гэтага твора: Салдацкая песьня.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Салдацкая песьня.


Я салдат малады,
Я дзяцюк, хоць куды,
І без меры я дуж.
Ззваць мяне – беларус.
Эх, як стане у рад
Малайцоу гэткіх шмат!
Усе вольны яны—
Беларусі сыны.
Дык як стануць, пайдуць,—
Дзе стогн, крыуда жывуць,
Кажы сьмела тады:
Больш ні будзе бяды!
Гэй, салдацкая моц,
І у дзень, і у ноч
На старожы ты будзь
Каб ісьці, дзе стогн чуць!
Хай з салдацкіх грудзей
Па зямельцы усей
Сказ імчыць, як стрэла:
«Беларусі хвала!»


Л. Родзевіч.