Перайсці да зместу

Водгульле (1922)/Я стаю на мяжы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ні красак, ні зыкаў… Я стаю на мяжы
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1922 год
Год за годам неўзаметкі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я стаю на мяжы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Я стаю на мяжы…
Год мой новы! Скажы,
Што будзе са мною?
Цяжак год быў стары…
Я якія дары
Ты нясеш з сабою?..

Мне ня трэба дароў—
Быў бы жыў ды здароў,
Былі-б дома жывы,

Дачакацца-б вясны,
Ды вярнуцца-б з вайны,—
Быў бы я шчасьлівы.

22/X 1915 г.