Перайсці да зместу

Водгульле (1922)/Ноч у вастрозе

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ня дамся! Ноч у вастрозе
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1922 год
Сьціхнуў шум…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ноч у астрозе.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НОЧ У ВАСТРОЗЕ.

Ноч глухая. Ціха.
Густа лѐгла цьма.
Дрэмле назірачы,
Цяжка сьпіць турма.

Страшнай зяўрай зьмея
Карыдор глядзіць,
І тужліва лямпа
Сьвеціцца, дрыжыць.

Обак карыдору,
Камары відны,
Пад замкамі дзьверы,
З кратамі яны.

І здаецца, сьцены
Ціснуцца цяжэй,
Гнуць яны і душаць
Ўсё мацней, мацней…

Нудна, як ў магіле,
Глуха, як ў труне;
Толькі часам крыкне
Арыштант у сьне.

Мо’ Кабека[1] здасца,
Спраўніка сасьніць,
Ды „параша“ зрэдка
Гучна загрыміць.

20/X 1908 г.



  1. Старшыня Віленскай Судовае Палаты.