Перайсці да зместу

Водгульле (1922)/Дарога (Між сьпелага жыта…)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Я хачу аб табе… Дарога
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1922 год
Гадавіна
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дарога (Між сьпелага жыта…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДАРОГА.

Між сьпелага жыта
Сінее валошка,
Бяжыць паміж нівак
Крывая дарожка.

Скажы мне, дарога,
Хто езьдзіць табою?
Куды ты крывенькай
Бяжыш паласою?

Па узгорках высокіх,
Багатых пяскамі,
Даўно пралягла ты
Двама паяскамі.

Скажы мне, дарога,
Чаму ты крывая
І вузка і цесна,
Як доля людзкая?

Бяжыш ты часамі
Праз горы, курганы.
Чыёю рукою
Крыжы пастаўляны?

Знаць, гора-нядоля
Тут сьлед пакідае…
Маўчыць, не гаворыць
Дарожка крывая:

І бедныя людзі
Тут езьдзяць і ходзяць,
А шчасьця і долі
Ніяк не знаходзяць.

12/IX 1911 г.