Перайсці да зместу

Водгульле (1922)/Дай, зірну ў сваё аконца

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Песьні зімы Дай, зірну ў сваё аконца
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1922 год
Мяцеліца
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дай зірну ў сваё аконца…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Дай, зірну ў сваё ваконца—
Сьнег і сьнег вакол, зіма.
І нейк цесна, як ў палонцы,
Ўсё цяжэй зьвісае цьма.

Там, за ярам, лес дубовы
Чуць сінеецца праз бель.
Ня чутно ніякай мовы,
Ўсюды белая пасьцель.

І стаяць маўкліва хаты,
Ў яр упёрліся двары.
Ўсё маўчыць, бы сон закляты
Навялі тут ведзьмары.

Толькі зрэдка між крыжамі
Разгалосіцца ўдава,
Ды ў яру дзесь вечарамі
Сьвішча жудасна сава.

І над гэтаю магілай
Жыцьця цёмнага людзей
Гостры жуд таемнай сілай
Налягае ўсё цяжэй.

25/XII 1919 г.