Перайсці да зместу

Водгульле (1922)/Высокі Бераг

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Успаміны Высокі Бераг
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1922 год
Тройка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Высокі бераг.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЫСОКІ БЕРАГ.

Высокі Бераг, родны, мілы!
Люблю я твой пяшчаны скат
І хвоек нізкіх гурт пахілы,
Капцоў гранічных цэлы рад.

Люблю той лес, што над табою
Высока ўзьняў свае камлі.
Зьвілісь карэньні над вадою,
Як бы вянок табе сплялі…

Бруіцца Нёман мелкаводны
Ў тваіх прыўдалых берагох,
А ў лозах ветрык вее згодны,
І ходзіць шолах ў чаратох.

Высокі Бераг, кут мой мілы!
Люблю я жоўць тваіх пяскоў,
Разложных хвоек гурт пахілы
І ціхі гоман лазьнякоў.

3/VIII 1915 г.