Вобразы самаўладдзя
Выгляд
Вобразы самаўладдзя Верш Аўтар: Якуб Колас |
Крыніца: http://yakubkolas.ru/category/vershy |
Куды ні глянь — адно і тое:
Усюды стрэльбы і «шнуры» —
Стаяць па пары і па трое
На скрыжаваннях «каўняры».
Аж у вачах яны мігцяцца,
Усюды іх, як прусакоў...
Куды пайсці і дзе схавацца
Ад гэтых рыл і «каўняроў»?!
(?)