Наддзьвіньне (1926)/Вершы (Пчалкоў)/Вечар

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Вершы Вечар
Верш
Аўтар: Кастусь Пчалкоў
1926 год
⁂ (Па зямлі паслаліся шызыя скрозь цені…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Вечар.

Падняўся маладзік бялясы!
Падняўся дзесьці аж з-за гор…
Ой, вечар срэбрана-бялявы!…
Ой, вечар — струнаў перабор!…

О, шчасьце, шчасьце перазвонаў
У рута-мятах разьлілося;
Нам шчасьце чуецца у звоне
У звоне ласкавым калосьсяў…

І далі, далі пунсавеюць
І у вачох гараць вясёлкай…
У сіні вечар, ціхі вецер
Павеяў радасна-вясёла…

Ой вечар, срэбрана-бялявы!
Ой вечар, — струнаў перабор!…
.........
Падняўся маладзік бялясы,
Падняўся дзесьці аж з-за гор,

В. Забельле, 1926 г.