Перайсці да зместу

Вецер (Умястоўскі)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Вецер
Верш
Аўтар: Францішак Умястоўскі
1906 год
Крыніца: Газэта «Наша Доля», № 2, 15 сенцября 1906 г., б. 7

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Вецер


Гудзиць у поунач сосны ломиць
И плачэць вецер у бары
И белы снег да неба гониць
Чамуж так вецер плачэш ты?


Ах плачу я, што ноч бяз сонца
Нигдзе дароги не знайду
И так кидаюся бяз конца,
Ня знаю сам куды лячу.


У грудзях балиць и сэрцэ млее
И так маркотна на душы
Калиж дзянёк нам заяснее;
Чаму так сэрцэ млееш ты?


Дзяцька Пранук