Ветры буйныя (1927)/IV/Трыолет (Гады завянуць маладыя…)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сонэт Трыолет (Гады завянуць маладыя…)
Верш
Аўтар: Паўлюк Трус
1927 год

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ТРЫОЛЕТ

Гады завянуць маладыя,
Як кветкі майскія увосень.
Ці можа толькі мне здалося?
Гады завянуць маладыя,

Ды ўсё-ж пад гоман звонкіх сосен
Аб гэтым скажуць і другія:
— Гады завянуць маладыя,
Як кветкі майскія увосень.

1925 г.