Перайсці да зместу

Ветры буйныя (1927)/IV/Коцяцца пацеркі рос

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На вазёры асеньняя сінь Коцяцца пацеркі рос
Верш
Аўтар: Паўлюк Трус
1927 год
Трыолет

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КОЦЯЦЦА ПАЦЕРКІ РОС…

Коцяцца пацеркі рос,
Завіваюцца песьні
ў дасэні;

Сьветлай усьмешкаю зор
Коцяцца пацеркі
рос!

Там на шляху ля бяроз
У вечар маўклівы
асеньні

З песьнямі стрэў Беларусь
Там на шляху
ля бяроз!

1926 г.