Перайсці да зместу

Ветры буйныя (1927)/IV/Апала сінь… цьвіце па-над руінай…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Апала сінь… цьвіце па-над руінай…)
Верш
Аўтар: Паўлюк Трус
1927 год
Сонэт

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Апала сінь… цьвіце па-над раўнінай.
Вяргіні цьвет асыпалі даўно;
І стынуць ў золаце асмуглыя рабіны,
Стаяць і журацца ўвечар пад акном.
І ў жоўтацьвецені пад ярам і далінай
Тане ў каўшох асеньняе віно,
І сьпяць гаі… і сыплюцца лісты…
Зьвіняць акорды ў сэрцы маладым.

1925 г.