Перайсці да зместу

Весяльчак

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Весяльчак
Верш
Аўтар: невядомы
Арыгінальная назва: ?
Пераклад: Адам Гурыновіч
Крыніца: Беларуская літаратура XIX стагоддзя. Хрэстаматыя - с. 320

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Весяльчак


Здавён даўна так вядзецца:
Дзецюку младому
Ох як весела жывецца
І ў гасцях і дома!
Усё робіць ён з ахвотай,
Горачка не знае,
Дзень праводзіць за работай,
Ночку прагуляе.
Заўтра ўстане раннім светам,
Галава — хоць трэсні,
Працаваць не шкодзіць гэта,
І пяе ён песні.
Што яму нужда і холад
Безвыходнай долі,
Калі нават ў самы голад
Не смутны ніколі.
Гора стрэне — рассмяецца,
Гэта ж, кажа, гора?
Цьфу! не гора!.. а нап'ецца —
Па калені мора.
Дзеўка з карымі вачамі
На дарозе стане,
Страхане дзяцюк кудрамі
Ды вачамі гляне.
Зразу дзеўку заварожыць,
Да яе падходзіць...
Ўжо нічога не паможыць, —
Не першую зводзіць.
Ласкай, казкай, прыбаўкай
Мілуе, галубіць.
Ды любіць — ён любіць шуткай,
Шуткай і разлюбіць.
Здавён даўна так вядзецца:
Дзецюку младому
Ох як весела жывецца
І ў гасцях і дома!