Перайсці да зместу

Веснапесьні (1929)/Штрых

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Бура Штрых
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
Гэй, прастор!
Іншыя публікацыі гэтага твора: Штрых (Ільяшэвіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ШТРЫХ.

Мігае лямпа. Ноч маўчыць…
Бязьлісты, голы сад шуміць…
Гадзіньнік стукае цік… цік…
І аднатонны яго зык…
Цік—цік, цік—цік…

Сшыток раскрыты прада мной —
Імчыцца дум бясконцы рой…
Бязьлісты, голы сад шуміць…
Мігае лямпа… Ноч маўчыць…
Цік—цік, цік—цік…

1926 г.