Веснапесьні (1929)/Лета

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Ноч… Паўноч, ліпа б‘е у вакно…) Лета
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
⁂ (Ймгла акутала лог…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Лета (Ільяшэвіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЛЕТА.

Я у песьні расьпяю, расьпяю
Летні дожджык і пыл дарог…
На імшары, на вёску, ральлю
Парыць ціхі, гарачы уздох…

Заглядзеўся ў нябёсы вятрак,
Пры дарозе задумаўся куст —
Каля лесу, дзе зьзяе тракт,
У сонцы мокнуць жнеяў хусткі…

Люба, люба расхрэстаць грудзі,
Спатыкаць усё з шчырым прыветам
І жадаць, каб у нейкім цудзе
Задрамала на векі лета.

1929 г.