Веснапесьні (1929)/Вясёлае поле…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Поле ⁂ (Вясёлае поле…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1929 год
⁂ (Шырыня—прастор!..)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вясёлае поле…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗               ∗

Вясёлае поле,
Вакол васількі…
Пырхаюць прывольна
Між іх мятлікі,
Стаю на узьмежжы
Ў калосьсях увесь
І пырскае ў вершы
І радасьць і сьмех.

1927 г.