Ваяка йдзець
Выгляд
Ваяка йдзець Аўтар: Змітрок Бядуля 1920 Крыніца: Беларусь, 1920. - №4(60) - с. 3 |
Ваяка йдзець,
У тахт пяець.
Малойцу гонар і павага.
Ваяка йдзець,
У тахт пяець.
Малойца мае шмат адвагі.
Ваяка йдзець,
У тахт пяець.
Бо кроў з край ён пралівае.
Ваяка йдзець,
У тахт пяець.
Для ўсіх ён долю здабывае.
Ваяка йдзець,
У тахт пяець.
Аж заглядаюцца дзяўчаты.
Ваяка йдзець,
У тахт пяець.
Малойца вельмі зухаваты.
Ваяка йдзець,
У тахт пяець.
Ён мае шмат гэройскай сілы.
За Беларусь
Ён бяз прымус
Знаходзіць часам і магілу