Перайсці да зместу

Варункі ўступленьня ў краёвую абарону Літвы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Варункі ўступленьня ў краёвую абарону Літвы
Дакумант

1919 год
Крыніца: Газэта «Весьці Часовага Ураду», № 1, 29 сьнежня 1919 г., б. 3

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Варункі уступленьня у краёвую абарону Літвы
1 Краёвая абарона Літоўскага Гаспадарства падлягае Ураду Літвы і загадам Міністра краёвае абароны.
2 Уся краёвая абарона арганізавана на прынцыпе ваеннае днедыпліны.
3 Усе самаахвотнікі прымаюцца ў краёвую абарону ня менш як на 1 год. Час службы можа быць прадоўжаны толькі з вольнай умовы з самаахвотнікамі.
4 У прыпадку зменшэньня краёвае абароны або дэмобілізацыі самаахвотнікі могуць быць звольнены і раней чымся за адзія год.
5 Самаахнотвікі, каторыя дзеля якіх небудзь прычын ня могуць быць на службе ўвесь год, могуць на іх просьбу звольнены, але толькі з згодай начальніка штабу пры міністарстве абароны.
6 Кожны самаахвотнік уступаючы ў краёвую абарону, дае забавязаньне на пісьме, што ён будзе бараніць Літоўскае Гаспадарство (Гасударства), будзе заховаваць гасударсьцьвенае права Літвы і спаўняць загады свайго Ураду.
7 Урад Літвы дасьць кожнаму самаахвотніку усё ўтрыманьне і 100 марак пэнсыі ў месяц. Апрача гэтага сям’я самаахвотніка, калі ён яе ўтрымлівае, дастае ў месяц 50 марак.
8 Гасударства запаўняе быт (быцьцё) раненым самаахвотнікам, каторыя няздатны да працы, а так сама сем’ям забітых салдатоў. Права аб гэтым будзе выдана асобна.

Прэм’ер-Міністэр М. Сьлежэвіч.

Міністэр краёвае абароны М. Вэлыкіс.