Бярозы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Бярозы
Аўтар: Алесь Мілюць
1930
Крыніца: Скрыжалі памяці. Кніга другая - с. 313

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




— Чаго вы плачаце, бярозы,
Над шляхам векавым?
Што вас прымусіла ліць слёзы
Ў жалю такім нямым?

Чаму так сумна і гаротна
На свет вы гледзіцё?
Чаго так шэпчацца маркотна
Паміж сабой лісцё?

— Таго мы плачам, — адказалі
Бярозы ў адзін тон, —
Што край наш родны закавалі
Зноў у бяду-палон.