Будзь на варце

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Будзь на варце
Верш
Аўтар: Міхась Чарот
1923


Чуць-чуць заціх гарматаў гук:
Сякер, лапатаў чутны стук…
Але сын вольнай беднаты,
Ваяк чырвоны, ведай ты,—
Яшчэ не кідай стрэльбу з рук!

Жыццё ты мірнае будуй,
Братэрству згоду ушануй;
А мкнецца вораг — ты глядзі:
Зноў смела ў бой тады ідзі,—
Свабоды кліч заўсёды чуй!..

1923