Якуб Колас (Тарас Гушча). Збор твораў/БУДЗЕ НАВАЛЬНІЦА

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Старыя дубы БУДЗЕ НАВАЛЬНІЦА
Аўтар: Якуб Колас
1912
Наша гуменца


БУДЗЕ НАВАЛЬНІЦА

Ноч надыходзіць, і хмары ўстаюць,
Лозы размову трывожна вядуць,
Боязна шэпча трава, чараты,
У хмарах зьнік месяца рог залаты,

На небасхіле зарніцы мігцяць,
Громам узрушана грозная раць.
Мрок насядае глыбей і цяжэй...
Грымні-ж ты, бура, ды грымні дужэй!

1912 г.