Перайсці да зместу

Будзем заўсёды памятаць!

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Будзем заўсёды памятаць!
Публіцыстыка
Аўтар: Лявон Заяц
1928
Крыніца: Газэта «Савецкая Беларусь», № 158 (2346), 11 ліпеня 1928 г., б. 2

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Будзем заўсёды памятаць!

8 год мінула ед тых гістарычных для БССР дзён, калі яна была пры дапамозе Рабоча-Салянскай Чырвонай арміі вызвалена ад сваіх заматых адвечных ворагаў—белапалякаў.

8 гор мінула, ак белыя «ожэлкі» трымалі ў крывавых каццюрох сваіх беларускі працоўна люд, смокчучы яго кроў і шарпаючы яго параненае на працягу бясконцых войн цела.

Рабочыя і сяляне Беларусі ніколі не забудуцца аб белых ненасісных «ожэлках».

Беларусь помніць аб усіх тых зьздеках, пагромах, арыштах і збойствах, якія шырокімі хвалямі разьзіліся па ўсёй краіне зараз-жа пасьля прыходу польскай акупацыйвай арміі. Зьвярнуліся абшарнікі і фабрыканты, якія разам з ксяндзамі і жандарамі прыняліся навадіць «парадак» пасльзя «пшэклентых большэвікув».

Гэты «парадак» выклікаў да жыцьця масавы паўстанчы рух, які, пад кіраўніцтвам кампартыі, павёў зацятую барацыбу з ненавіснымі акупантамі.

Разьвязаўшая рукі з Дэнікіным прыйшла на дапамогу хоць абадраная і змучаная, але непераможная ў сьвядомасьці сваіх клясавых інтарэсаў—Чырвоная армія.

Польская абшарніцка-панская акупацыя была зьмецена назаўсёды.

З таго часу, як апошні «ожэлэк» адляцеў назаўсёды з Беларусі, у БССР ва ўмовах дыктатуры пралетарыяту, пачалося шпаркае залечваньне нанесеных вайною і акупацыяй цяжкіх ран як на гаспадарчым, так і на сацыальна-культурным франтох краіны.

Мы былі і ўвесь час зьяўляемся жывымі сьведкамі таго трыўмфу ва ўсіх галінах народнае гаспадаркі і культуры БССР, які ніколі не спыніцца, пакуль будзе стаяць на чале кампартыя і савецкая ўлада.

Нацыянальная палітыка вырашана так дасканала, як яна нідзе ня была вырашана ва ўсім сьвеце.

А гэта сам моцны падмурак у нашай агульнай сацыалістычнай бацькаўшчыне—СССР.

І вагэтым асвравых і сьветлым фоне БССР—жахлівыя і чорная малюнкі жыцьця Заходняй Беларусі.

Усе мы добра ведаем аб тых страшэнных зьдзеках над працоўнымі Заходняй Беларусі. аб тых беспадстаўных арыштах, катаваньнях у турмах—могільніках, ссылках, катаржных прысудах—і ўсё гэта толькі за тое, што працоўныя Заходняй Беларусі адважваюцца змагацца за натуральнае права на жыцьцё.

У нашай памяці яшчэ вельмі сьвежы ўспаміны аб бязглузда-дзікіх расправах п. Пілсудзкага і абшарніцкай польскай зграі над Бел. Грамадой, „126“ камуністамі і над тысячамі абязброеных змагароў за лепшую долю працоўных.

У гэты дарагі для нас дзень мы шлём наша шчырае прывітаньне ўсім паднявольным зарубежным братом, якія пакутуюць за справу народнага вызваленьня.

Л. ЗАЯЦ.