Брату (Мілюць)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Брату
Аўтар: Алесь Мілюць
1930
Крыніца: https://knihi.com/Ales_Miluc/Bratu.html

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ты будзь, брат, верны да канца
Сваёй зямлі, свайму Народу,
Што стогне з гора год ад году.
Ты будзь, брат, верны да канца...
 
Хоць мы спаткаем шмат нягодаў,—
Май дух адважнага байца!
Ты будзь, брат, верны да канца
Сваёй зямлі, свайму Народу!